Жизнь института
Творчая сустрэча з фальклорным гуртом ЖЭМЭРВА ў Iнстытуце сучасных ведаў iмя А.М. Шырокава

Творчая сустрэча з фальклорным гуртом ЖЭМЭРВА ў Iнстытуце сучасных ведаў iмя А.М.Шырокава

23 верасня студэнты i супрацоўнiкi Iнстытута сучасных ведаў iмя А.М. Шырокава прынялi ўдзел у творчай сустрэчы з фальклорным гуртом ЖЭМЭРВА (Польшча).

 

ЖЭМЕРВА дзейнічае пры прыватным Музее Малай Бацькаўшчыны ў Студзіводах (горад Бельск Падляскі). Музей вядзе актыўную культурна-асветніцкую, даследчыцкую працу. Уладальнiк i дырэктар музея – Дарафей Фiёнік. 

Фальклорная лабараторыя ЖЭМЭРВА збiрае, сiстэматызуе i выконвае фальклор беларусаў Падляшша. Мастацкi кiраўнiк ЖЭМЭРВЫ – Ганна Фiёнік.


Музей Малай Бацькаўшчыны ў Студзiводах

Дом-экспанат музея

Горад Бельск-Падляскi – адзiн з найбольш старажытных цэнтраў гiсторыка-культурнага, адміністрацыйнага (Падляшскае ваеводства) рэгiена Падляшша, дзе здаўна суiснуюць польская i беларуская культуры.

Горад Бельск-Падляскi ўзгадваецца ў  гістарычных крыніцах з XIII  ст., у розныя часы ён уваходзіў у склад Вялікага Княства Літоўскага, Польшчы (Кароны), Прусіі, Расіі (Гродненскай губерніі).


Старажытная Замкавая гара ў г. Бельск-Падляскі

Ратуша ў г. Бельск-Падляскi

Фальклорны канцэрт на Ратушнай плошчы,
дзе выступае і гурт ЖЭМЕРВА

У горадзе Бельск-Падляскi 5 праваслаўных храмаў, шмат вернiкаў праваслаўнага веравызнання. ЖЭМЕРВА таксама выконвае праваслаўныя рэлігійныя песні.


Хросны ход падчас арганізаваных Музеем Малай
Бацькаўшчыны Дзён славянскай пiсьменнасцi ў г.Бельск-Падляскi ў траўні 2016 года

Вiдэазапiс творчай сустрэчы з фальклорным гуртом ЖЭМЭРВА.

  db91239b.jpg     baner.png