23 верасня а 12 гадзiне студэнты i супрацоўнiкi Iнстытута сучасных ведаў iмя А.М. Шырокава прынялi ўдзел у творчай сустрэчы з фальклорным гуртом ЖЭМЭРВА. ЖЭМЭРВА дзейнiчае пры Музее Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах (горад Бельск-Падляскi).
Фальклорная лабараторыя ЖЭМЭРВА збiрае, сiстэматызуе i выконвае фальклор беларусаў Падляшша. Мастацкi кiраунiк ЖЭМЭРВЫ – Ганна Фiонек. Уладальнiк i дырэктар музея – Дарафей Фiонек.
Горад Бельск-Падляскi – адзiн з найбольш старажытных буйных цэнтраў гiсторыка-культурнага рэгiена Падляшша, дзе здаўна суiснуюць польская i беларуская культуры.
У горадзе Бельск-Падляскi 5 праваслаўных храмаў, шмат вернiкаў праваслаўнага веравызнання.
Горад Бельск-Падляскi заснаваны ў 11 стагоддзi.